навіны, падзеі, аб’яўкі
Milieukontakt Oost-Europa
на 2 гады прыйшла ў БеларусьУ чэрвені 2000 Milieukontakt Oost-Europa распачала ў Беларусі першы праект, які фундуецца на 2 гады ў адпаведнасьці з праграмаю “Matra” (Сацыяльнае Пераўтварэньне Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы) Міністэрства замежных справаў Нідэрляндаў. Прадстаўнікамі праграмы ў нас зьяўляецца “Burenco” (Уладзімер Калтуноў, т. 2347157, Менск, вулХаружай,16. burenco@user.unibel.by), у галяндцаў — Suzanne Bakker (s.bakker@milieukontakt.nl).
Мэты й задачы праграмы —
падтрымка беларускіх інвайранмэнтальных НА ў Менску, Берасьці, Горадні, Гомлі, Магілеве й Віцебску ў разьвіцьці й дзеяньнях. Частка праграмы будзе адмыслова прысьвечаная стасункам паміж няўрадавымі арганізацыямі ды мясцовымі ўладамі й будзе намагацца палепшыць іх.Праграма складаецца зь пяці галоўных частак:
I. Заўважнасьць НА ў Беларусі й за мяжою праз:
1. Даведнік НА ў Беларусі (публікацыя ды інтэрнэт-вэрсія).
2. Публічныя кампаніі, скіраваныя на павелічэньне грамадзкае ролі НА.II. Структурную пабудову НА
плянуецца ўмацаваць праз навучаньне трэнэраў. Падрыхтаваныя трэнэры мусяць правесьці блізу 15 курсаў.III. “Зялёныя тэлефоны”
ў шасьці рэгіёнах краіны (паводле галяндзкае мадэлі)IV. Супрацоўніцтва паміж мясцовымі ўладамі ды НА
праз выданьне буклету й падтрымку пяці праектаў НА, у якіх ёсьць гэтае супрацоўніцтва на ўсіх роўнях улады, а таксама правядзеньне двух сымпозыюмаў для чыноўнікаў ды НА з рэгіёнаў краіны.V. Разьвіцьцё сеткі НА праз
1. Бюлетэнь-штоквартальнік;
2. 6 тэматычных аглядаў;
3. Сталую інфармацыйную плынь;
4. 2 сустрэчы нацыянальнага роўню;
5. Малы фонд на аплату праезду ў краіне й за мяжу.Ініцыятыва Супраць Эканамічнае Глябалізацыі (INPEG)
заклiкае да дзеяньняДалучайцеся да кампанii супраць самiту МВФ/СБ
ў Празе 25–28 верасьня 2000 г.Чакаецца, што прыкладна 20.000 прадстаўнікоў сьветнага капіталу (банкіраў, эканамістаў, фінансыстаў) прыедуць у Прагу на 55-ю штогадовую сустрэчу на вышнім роўні Рады дырэктароў Міжнароднага Валютнага Фонду (МВФ) і групы Сьветнага Банку (СБ).
Свабодная кааліцыя розных чэскіх экалягічных і аўтаномна-анархiчных аб’яднаньняў, групаў у справе правоў чалавека, арганізацыяў і асобаў (INPEG) распрацавала сэрыю кампаніяў, кульмінацыяй якіх стануцца 10 дзён акцыяў, якія пачынаюцца з 20 верасьня. Мірныя дэманстрацыі, інфармацыйныя кампаніі і Фэст Мастацтва й Супрацьстаяньня разам з проці-Самітам стануцца асноўнымі падзеямі супрацьстаяньня ў гэты час.
Асноўная мэта — выкрыць сувязі паміж МВФ/СБ, АМГ і транснацыянальнымі карпарацыямі.
Падтрымка можа быць выказана на адрэсу antimmr@hotmail.com. Больш інфармацыі можна знайсьці на сайце <www.ecn.cz/inpeg>.
Падрабязнасьці чытайце ў наступным нумары Зk...
Антыфашыстоўскі конкурс
Моладзевы Антыфашыстоўскі Цэнтар абвяшчае конкурс на лепшы антыфашыстоўскі малюнак “Беларусь бяз свастыкі”. Работы прымаюцца ў любым выглядзе й любога фармату, якія дасылайце на адрэсу:
МАЦ, а/с 62, г. Горадня-3, 230003, БЕЛАРУСЬПершая ВЭЎ
У суботу 19 жніўня ля вёскі Дружная Мядзельскага раёну была адкрытая першая ў Беларусі ветра-энэргетычная ўстаноўка. Яна мае вышыню 50 мэтраў, кошт праекту — 400 тысячаў нямецкіх марак. Мяркуецца, што агрэгат зможа вырабляць да 400 тысячаў кіляват-гадзінаў электраэнэргіі ў год. У Заходняй Эўропе такія ветракі акупаюцца прыкладна за 8 год. Вятрак быў усталяваны ў вёсцы “чарнобыльскіх” перасяленцаў на ахвяраваньні нямецкае грамадзкасьці зь ініцыятывы арганізацыі “Дамы замест Чарнобылю”, якую падтрымалі 2,5 тысячы жыхароў Нямеччыны.
Заказьнікі
На прыканцы жніўня ўтвораны Рэспубліканскі біялягічны заказьнік “Пякалінскі”, разьмешчаны на тэрыторыі Смалявіцкага лясгасу ў Смалявіцкім раёне Менскае вобласьці на плошчы 2128,9 гэктары.
Значна пашырыў сваю тэрыторыю біялягічны заказьнік “Спораўскі” ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскае вобласьці. Рэч у тым, што на далучанай дзялянцы выяўленая адна з найбуйнейшых у Эўропе папуляцыяў рэдкіх птушак — вяртлявае камышоўкі, а таксама атрыманыя новыя зьвесткі пра пагражальны стан нізінных балотаў у Беларусі ды Эўропе ўвогуле.
Валантэры “Новай Групы”
У Менскім батанічным садзе цягам двух тыдняў працавалі студэнты з розных краінаў — Японіі, Італіі, Нямеччыны, Чэхіі, Мэксікі. Усе яны сябры міжнароднай маладзёвай арганізацыі “Новая Група”. Беларусь прывабіла моладзь як нязьведаная і таямнічая краіна.
Tacis укладвае грошы ў Прынёманьне
Чакаецца, што ў сьнежні сёлета ў Горадні распачне працу група Tacis, якая зоймецца праблемаю чысьціні Нёману й Сьвіслачы. А цяпер на Гарадзеншчыне фінішуе праект “Рэгiянальнае разьвiцьцё i ахова прыроды ў эўрарэгiёне “Нёман” у праграме трансмежавага супрацоўнiцтва Tacis — на ягоную рэалiзацыю Эўрапейскiм Зьвязам выдаткаваны 1 мiльён эўра. Праект скiраваны на ахову гiсторыка-культурных i прыродных багацьцяў Прынёманьня, разьвiцьцё рэгiянальнага й мiжнароднага турызму.
Таварыства аховы жывёлаў рэгіструецца ў Горадні
У плянах новай арганізацыі — адкрыцьцё прытулку для бяздомных сабак і котак, прапаганда гуманнага, міласэрнага стаўленьня да ўсяго жывога праз мэдыі, навучальныя і дашкольныя ўстановы.
Зьвязвайцеся зь Юрам Аўчыньнікавым, т. 47-02-47.
4–6 Кастрычніка
14-ты Міжнародны сымпозыюм “Інфарматыка і абарона акаляючага Асяродзьдзя” (Bonn/Germany).
Дэвіз: “Экалягічная інфармацыя для палітыкі, плянаваньня й грамадзкасьці”.
Асноўныя тэмы:
- экалягічная інфарматыка і грамадзкія ініцыятывы, пасярэдніцтва, “Парадак дня ХХІ ст.”;
- прасторавае плянаваньне, экалягічныя інфармацыйныя сыстэмы ў рэгіянальным ды муніцыпальным трывалкім разьвіцьці;
- гарадзкое і рэгіянальнае плянаваньне;
- геаінфармацыйныя сыстэмы ў падтрымцы працэсу прыняцьця рашэньняў у экалягічным і рэгіянальным плянаваньні;
- глябальныя пэрспэктывы экаінфарматыкі.Сымпозыюм пройдзе ў Інстытуце Густава-Страсэмана (GSI). Зарэгістравацца можна на
<www.giub.uni-bonn.de/ui2000/welcome_en.html>Info: Prof. Dr. Klaus Greve
Geographische Institute der Universitaet. Bonn, Meckenheimer Allee 166
klaus.greve@uni-bonn.de
www.giub.uni-bonn.de/greve/welcome.html* * *
Фотаконкурс у Летуве
Віленскі моладзевы клюб абароны прыроды запрашае на міжнародны конкурс фатаграфіі “By the Water, in the Water and Around the Water”.
Лепшыя фатаграфіі будуць разьмешчаныя на выставе ў Галярэі Віленскага дому настаўнікаў, якая распачнецца 22 Кастрычніка.
Дасылайце свае працы з пазнакаю “Photo Competition”
на адрэсу:
Vilnius Nature Protection Youth Club,
Pylimo 15/2, 2001 Vilnius. Lithuania
Апошняя дата падачы працаў — 22 Верасьня.Info: Marius.Zabielskas@gf.vu.lt
* * *
11–15 Верасьня
UNEP/INFOTERRA канфэрэнцыя ў справе доступу да экалягічнай інфармацыі (Dublin Castle/Ireland)
21 Верасьня
Болей за 200 суполак актывістаў на розных кантынэнтах правядуць акцыі ў “Дзень без аўтамабіляў”. Матэрыялы дзеля падрыхтоўкі ў сваёй мясцовасьці такіх акцыяў можна знайсьці на <www.carbusters.ecn.cz>
Info: carbusters@ecn.cz