традыцыя

Народны каляндар на 2001 год

Студзень
1. Багатая куцьця
2. Шчадрэц
6. Вадохрышча; Вадапусная куцьця
3. Гусёўнік

Люты
2. Стрэчаньне “Зіма зь вясною сустрэліся”
17. Масьленічныя Дзяды
19. Масьленка
19-21. Гуканьне вясны
22. Калодка
26. Паласказуб “Паласкаць зубы перад пастом”

Сакавік
3. Споведзь дзежкі
4. Дзень Сьвятога Казіміра
20-21. Раўнадзенства
22. Саракі “Сорак птушак з выраю прылятае”
24. Камаедзіца “Прачынаецца мядзьведзь, бярэцца ў бокі ды таньчыць”
25. Дабравешчаньне
25. Рыгор

Красавік
8. Вербніца
15-16. Вялікдзень
19. Наўскі Вялікдзень
23. Юр’е Галодны “Юр’е на двары – кароўку ў поле гані”
24. Радаўніца “Да абелу аруць, у абед плачуць, пасьля абеду скачуць”

Травень
5. Ляльнік
10. Ярылавіца
24. Пахаваньне стралы
28.05-3.06 Сёмуха

Чэрвень
1. Троіцкія Дзяды
2. Стаўроўскія Дзяды
3. Куста
3-10. Русальны тыдзень
5. Прадслава
6. Градавая
7. Наўская Троіца
10. Пахаваньне русалкі
14. Дзевятуха “У жыце красу здымае”
20-21. Сонцастаяньне
22. Пяцёнка
23-24. Купальле
29. Пятро “Прыйдзе Пятрок, адшчыпне першы лісток”

Ліпень
13. Талака жніўная
18. Андрэй-наліва “Саху ладзіць, каня гладзіць”
21.Градавая
27. Серпавіца, дзень зазубраваньня сярпоў

Жнівень
2. Ільля “Прыйшоў Ільля – нарабіў гнільля”
6. Хлеб-Барыс; Спас
15. Прачыстая (прыйдзе Прачыстая, усё падчысьце)
16. Віхравей
29. Хлебны Спас
31. Гарабінава ноч

Верасень
1. Жаніцьба коміну, ушанаваньне вагню
5. Лупа-жыта купа
21. Багач, Засідкі
22-23. Раўнадзенства

Кастрычнік
9. Шаптун, дзень, калі свахі дамаўляліся з маладымі
10. Саўкі
14. Пакровы “Сьвяты пакроў зямелечку засьцілае”
25. Млынары

Лістапад
1. Дзень усіх Сьвятых
2. Асяніны
3. Зьмітроўскія дзяды
10. Параскі “Хто будзе прасьці ,таго з-пад печкі вылезе Пятніца і пакарае”
12. Пральлі
27. Піліпаўскія дзяды

Сьнежань
9. Юр’е Халодны
13. Дзявочыя варожбы
21-22. Сонцаварот
24.12-6.01 Каляды
24. Посная куцьця
25. Нараджэньне Хрыстова

Каляндар падрыхтаваны паводле матэрыялаў Васіля Ліцьвінкі з дапамогаю Зьмітра Канаплянікава й Тацяны Мацьвіенкі