навіны, падзеі, аб’яўкі

ФОРУМ

Нешта даўно мы не зьбіраліся на добрую сустрэчу...

Калі й было што, дык канфэрэнцыя, сэмінар ці круглы стол які — усё прысьвечана заўжды нейкаму востраму пытаньню ці то праблеме. А вось каб сабрацца “проста так” — без аглядкі на бягучыя пытаньні — ды проста паглядзець на нас саміх і паразважаць, што мы робім і ці можам нешта рабіць разам... Можа што і атрымаецца?

Грамадзкая ініцыятыва Група ЭкаІнформ у супольным з выдаўніцтвам “Zielone Brygady” беларуска-польскім праекце мае правесьці сёлета зьлёт зялёных Беларусі. Сустрэча для ўсіх, каму цікава — гэта ня мусіць быць толькі вузкае кола навукоўцаў або “дыназаўраў”-актывістаў трэцяга сэктару. І вельмі ўжо ня хочацца, каб гэта было фармальнай пасядзелкаю за сталамі...

На нашую думку, файна было б сабрацца ўжо ўвесну, лепей у сакавіку ці красавіку, ну, самае позьняе — напачатку траўня. Давайце абмяркуем канкрэтныя даты.

Прапануйце фармат сустрэчы, тэмы да абмеркаваньня, пасільную дапамогу — усё гэта вельмі патрэбна.

Да таго ж, падобную сустрэчу мяркуе праводзіць BURENCO... Можа й яшчэ хто заплянаваў такую ж акцыю? А давайце паспрабуем аб’яднаць намаганьні... :)

Група ЭкаІнформ,
zialonykraj@europe.com
а/с 68, 220047, Менск, Беларусь
т.(17)2426233 — запытаць Максіма ці Элу.

* * *

Конкурс

Працягваецца конкурс на лепшы артыкул, дасланы ў Зялёны kрай.

Пішы пра экалягічны стан у той мясцовасьці, дзе жывеш. Якія ёсьць праблемы, якія захады ў іхным вырашэньні робяць улады, грамадзкія арганізацыі ці “простыя” людзі…

На працягу шасьці нумароў мы друкуем артыкулы, дасланыя на конкурс, і паводле падсумаваньня водгукаў чытачоў ды рашэньня кампэтэнтнага журы пераможцы будуць уганараваныя каштоўнымі прызамі.

Напішы цікавы матэрыял — і займай Першае месца. Атрымаеш добрую журналісцкую прыладу — дыктафон

Дасылай артыкулы на адрэсу:
а/с 68, Менск, 220047, Беларусь
e-mail: zialonykraj@europe.com

Рэдакцыя «Зялёнага kраю»

* * *

Лістоўня ECOBIEŁARUŚ

Шаноўнае спадарства!

Запрашаем усіх да ўдзелу ў лістоўні (дыскусіі, сьпісе рассылкі) ECOBIELARUS, якая мае дзьве галоўныя мэты:
– зрабіцца форумам абмену інфармацыяй ды ідэямі сярод эколягаў Беларусі: удзельнікаў экалягічнага руху, навукоўцаў, што займаюцца тэмамі, зьвязанымі з абаронаю навакольнага асяродзьдзя, настаўнікамі ды ўсімі іншымі зацікаўленымі гэтай сфэраю;
– зрабіцца асноваю сетак абмену інфармацыяй і дапамогаю для супрацоўніцтва на рэгіянальным роўні, якія зьвяжуць ужо ня толькі Беларусь і Польшчу, але й таксама Ўкраіну, Летуву, Латвію і мажліва іншыя краіны.

Лістоўня паўстала як частка праекту “Беларуска-польскае супрацоўніцтва ў сфэры экалягічнай інфармацыі”: разьвіцьцё ў Беларусі цэнтру абмена зялёнай інфармацый, які служыць як экалягічнаму руху, гэтак і СМІ ды іншым зацікаўленым. Праект рэалізаваны выдавецтвам “Zielone Brygady” і групаю “ЭкаІнформ” пры падтрымцы фундацыі імя Стэфана Баторага.

Нашая лістоўня шматмоўная: можна пісаць як па-беларуску, гэтак і па-польску, па-ангельску, па-расейску, па-ўкраінску ды на іншых мовах рэгіёну. Дапушчальны як лацінка, гэтак і кірыліца, хоць яна й не зь віны нашага сэрвэру ў шмат каго з заходніх удзельнікаў можа быць нечытэльнаю. Аднак зьвяртаемся з просьбаю, каб, клапоцячыся пра чытэльнасьць, Вы не карысталіся ў лацінцы нацыянальнымі знакамі (ł, ŭ, ž, č, š, ź, ć, ś, ń).

Для ўдзелу ў лістоўні на адрэсу ecobielarus-request@most.org.pl дашліце ліст са словам subscribe.
Падпісацца таксама можна праз старонку http://www.most.org.pl/cgi-bin/mailman/listinfo/ecobielarus .
На старонцы http://www.most.org.pl/pipermail/ecobielarus можна знайсьці архіў лістоўні ў www. Гэта ўсё таксама даступна ў выглядзе ньюс-групы most.ecobielarus на сэрвэры news.most.org.pl

На старонцы http://www.most.org.pl/listy-pomoc.be.html можна атрымаць дапамогу на беларускай мове, на старонцы http://www.most.org.pl/listy-pomoc.html – на польскай мове й на старонцы http://www.list.org – на ангельскай мове.
Па адрэсе http://www.most.org.pl Вы можаце знайсьці інфармацыю пра скрынкі, сайты, лістоўні ды іншыя паслугі сэрвэра MOST/eco.pl.

Яшчэ раз запрашаем Вас да ўдзелу ў размове.

Эла Мацьвіенка – Група “ЭкаІнформ”, Менск, Беларусь
Максім Капран – беларускі каардынатар праекту,
Група “ЭкаІнформ”, Менск, Беларусь <ei@tut.by>
Stanisław Górka (Станіслаў Гурка) – польскі каардынатар праекту,
Сілезія, Польшча <sgorka@indyw.most.org.pl>
Andrzej Żwawa (Анджэй Жвава) – Выдаўніцтва “Zielone Brygady”,
сэрвэр MOST/eco.pl, Кракаў, Польшча <zb@eco.pl>

* * *

Моладзевая канфэрэнцыя
ў ахове й падтрымцы
навакольнага асяродзьдзя

Шаноўныя сябры,

Мы маем гонар запрасiць вас на Моладзевую канфэрэнцыю ў справе аховы навакольнага асяродзьдзя й трывалага йснаваньня, якая адбудзецца ў Бэркгольме (Borgholm), Швэцыя, з 23 па 27 траўня 2001 г.
Мiнiстар аховы навакольнага асяродзьдзя сп. К’ел Ларсан запрашае 250 юнакоў i дзяўчат сабрацца разам, каб вызначыць агульныя пазыцыi i выпрацаваць стратэгii для Сьветнага самiту, што мае адбыцца ў Паўднёвай Афрыцы ў 2002 г.

Асобы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў канфэрэнцыi, як мага хутчэй мусяць па пошце, факсам цi e-mail’ам даслаць лiст матывацыi на адрэсу сакратарыяту канфэрэнцыi. У адказ мы вышлем вам анкету-фармуляр, якую вы мусiце запоўнiць i вярнуць нам да 20 лютага 2001 г.

Калi ласка, распаўсюдзьце гэтае запрашэньне i не вагайцеся зьвязацца з намi, калi ў вас ёсьць пэўныя iдэi й парады наконт тэматыкi, формаў правядзеньня, удзелу й iншых пытаньняў, на якiя, вы лiчыце, варта зьвярнуць ўвагу падчас плянаваньня.

З найлепшымi пажаданьнямi,

Camilla Funke (camilla.funke@lsu.se),
Helena Klingvall (helena.klingvall@lsu.se).

Сакратарыят Моладзевай канфэрэнцыi ў справе аховы навакольнага асяродзьдзя й трывалага йснаваньня.
Швэдзкае Мiнiстэрства аховы навакольнага асяродзьдзя.

Info:
Тэл. +46-(0)8-440-86-75, Мабiльны: +46-(0)708-80-96-10,
Факс: +46-(0)8-20-35-30, E-mail: camilla.funke@lsu.se
http://www.eu2001.se/eu2001/calendar

c/o:
LSU/Swedish Youth Council (www.lsu.se)
Kungsgatan 74, 5 tr
S-111 22 Stockholm, Sweden

Пераклад Ліяны Бурцавай

* * *

В новом справочнике —
всё о птицах Европы

На прилавках книжных магазинов вскоре появится уникальный справочник на беларуском языке “Птушкі Еўропы”. Его создание стало возможным благодаря стараниям специалистов Беларуского центра кольцевания и коллег-орнитологов из Дании.

В книге даётся описание более 600 видов птиц, обитающих в странах Европы, в том числе и Беларуси. С её помощью можно определить не только вид любой увиденной птицы, но даже её возраст и пол. Книга оснащена богатым иллюстративным материалом и дополнительными указателями.

Мария Агафонова, БелТА

* * *

Brytanija

Šachty dychajuć metanam

Parlament krajiny pravodzić novaje raśledvańnie taho, kolki metanu vyciakaje z zakinutych šachtaŭ, bo isnujuć padazreńni, što prablema značna bolšaja čym zdavałasia napačatku. Dva specyjalisty z kampanijaŭ Octagon Energy i Alkane Energy zajavili, što ŭrad značna niedaacaniŭ upłyŭ metanu na navakolnaje asiarodździe i miascovaje nasielnictva. Adnak Peter Sage, hałoŭny daradca kampanii AEA Technology sćviardžaje, što chacia vychad metanu z byłych šachtaŭ značny, hetaha niedastatkova, kab stvaryć surjoznyja prablemy. “Uzrovień vychadu metanu časta vahajecca ŭ zaležnaści ad pavietranaha cisku. Sytuacyja ŭskładniajecca jašče j tamu, što šachty złučanyja adna z adnoju”, — adznačyŭ jon. Tym časam metan z vuhlovych šachtaŭ maje ŭ 20 razoŭ bolšy ŭpłyŭ na hlabalnaje paciapleńnie, čym ekvivalentavaja doza dyjaksydu vuhlarodu (CO2). Taksama, časam zdarajucca prablemy z vychadam metanu niedaloka ad nasielenych punktaŭ. Najhučniejšy adbyŭsia ŭ 1995 hodzie, kali 400 žycharoŭ pasiolku Arkurite grafstva Derbyshire za tracinu kilametru ad šachty byli evakujavanyja, bo metan znajšli ŭ ich damoch.

The Financial Times:
“Fresh Fears on Methane Leaks From Mines”

Pierakładnica:
Volha Roshchanka, USA

* * *

Śviet

Abarona lasoŭ ad vysiakańnia

Starejšyja j pieršasnyja lasy ŭ śviecie ŭsio bolš i bolš pierarablajucca ŭ plantacyji dla vyroščvańnia drevaŭ na papieru. Kala 80% pieršasnaha lesu na ziamli ŭžo źnikła. Razam ź imi źnikajuć raśliny j žyvioły, dla jakich lasy — heta areał isnavańnia. Arhanizacyji American Lands, Free the Planet i the Rainforest Action Network pačali kampaniju z metaj pierakanać universytety nie kuplać papieru, zroblenuju z redkich admienaŭ draŭniny. Zamiest taho jany rajuć užyvać 100% recycled ci papieru, nia zroblenuju z drevaŭ. Adnoj z pryčynaŭ hetaj kampanii źjaŭlajecca sproba vytvorcy papiery ŭ USA, karparacyji Boise Cascade, zakupić dla pierapracoŭki novyja lasy ŭ Čyli, jakija viadomyja svajoj redkaściu i ŭnikalnaściu. Prahnazujuć, što kampanija budzie mieć pośpiech, bo ŭžo zaraz universytet Indiana pačaŭ zakuplać papieru ad inšych vytvorcaŭ. Aktyvisty zaklikajuć studentaŭ uva ŭsim śviecie padtrymać hetuju kampaniju i abaranić lasy Ziamli, karystajučysia papieraj, vyrablenaj vytvorcami, jakija aščadna staviacca da navakolnaha asiarodździa.

The Ecologist:
“Attacking the Forest Destruction”

Pierakładnica:
Volha Roshchanka, USA

* * *

Інтэрнэт-рэсурсы

На новым партале <http://www.kiev2002.org>, створаным у рамках праграмы Tacis ў падвышэньні экалягічнае пісьменнасьці насельніцтва, можна знайсьці падрабязную інфармацыю пра рыхтуемую 5-ю Канфэрэнцыю міністраў навакольнага асяродзьдзя Эўропы, якая пройдзе ў Кіеву ў 2002 годзе.
Тут жа знаходзіцца поўны пакет матэрыялаў мінулых 4-х канфэрэнцыяў.
(Крыніца: Ukraine & the Environment Newsletter: Vol. I; No 5)

Для адмыслоўцаў!
Сіракуская грамадзкая навукова-досьледная карпарацыя прапануе вашай увазе электронную базу зьвестак пра розныя таксычныя рэчывы, якія нясуць наўпроставую пагрозу навакольнаму асяродзьдзю. База зьвестак разьмешчана на адрэсе <http://esc.syrres.com/efdb.htm> і складаецца зь пяці аддзелаў.
(Крыніца: ENVPUBS-L Digest 144)