навіны, падзеі, аб’яўкі
Ініцыятыва Супраць Эканамічнае Глябалізацыі
INPEG заклікае да дзеяньня…Падзеі на сустрэчы Арганізацыі Міжнароднга Гандлю (АМГ) ў Сіэтле паказалі, што ўздымыецца вялізная хваля пратэсту супраць пашырэньня ўплыву глябальнага капіталу. Саміт МВФ і СБ будзе для нас яшчэ адной выдатнай магчымасьцю выказаць нашыя патрабаваньнi ўсясьветнае справядлівасьці. Ініцыятыва Супраць Эканамічнае Глябалізацыі (INPEG) — гэта свабодная кааліцыя розных чэскіх экалягічных і аўтаномна-анархiчных аб’яднаньняў, групаў у справе правоў чалавека, арганізацыяў і асобаў, што ўжо гатовыя выступiць з крытыкаю сьветнай фінансавай алігархіі. Пачынаючы зь лета 1999 году, у Празе адбываліся рэгулярныя спатканьні ўдзельнікаў INPEG. Ужо распрацаваная сэрыя кампаніяў, кульмінацыяй якіх стануцца 10 дзён акцыяў, якія пачынаюцца з 20 верасьня. Мірныя дэманстрацыі, інфармацыйныя кампаніі і Фэстываль Мастацтва і Супрацьстаяньня разам з проці-самітам стануцца асноўнымі падзеямі супрацьстаяньня ў вышэйпазначаны пэрыяд.
Мы маем намер выкрыць сувязі паміж МВФ/СБ, АМГ і транснацыянальнымі карпарацыямі, якія імкнуцца павялiчыць уласныя прыбыткі ды абмежаваць магчымасьці астатніх ахоўваць навакольле, вызначаць свой эканамічны лёс і бараніць свае грамадзянскiя правы. Яны таксама безпасярэдне адказныя за запазычанасьці трэцяга сьвету. Нават крэдытная палітыка дапамогі праводзіцца на жорсткіх умовах праграмы структурнага рэгуляваньня МВФ і, такім чынам, робіць толькі адзін крок наперад і два — назад.
Нашая мэта ў тым, каб назваць сваімі імёнамі тое, што палітыка МВФ/СБ у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе вядзе да таго ж, што й на Поўдні. Мы будзем патрабаваць неадкладнага спыненьня прасоўваньня мэтодаў разбурэньня акаляючага асяродзьдзя, росту сацыяльнае няроўнасьці й беднасьці ды скароту чалавечых правоў. Мы прадэманструем сваю салiдарнасьць з рухам ўсясьветнага супрацьстаяньня. I нам на самрэч патрэбная Вашая падтрымка!!!
Глябальная салідарнасьць
супраць глябальнага капiталу!!!Перадайце гэты заклiк усяму сьвету!!!
Пераклад Ліяны Бурцавай
паводле звароту INPEG перад кампаніяй супраць самiту МВФ/СБ ў Празе 25-28 верасьня 2000 г.Скандалам
скончыўся гарадзенскі этап Міжнароднага культурна-асьветнага каравану “Наступны прыпынак – Новае стагодзьдзе”, які наладзіла грамадзкае аб’яднаньне “Next Stop – New Life” i швэдзкая арганізацыя “Peace Quest”.
8 верасьня гарадзенскія ўлады за колькі гадзінаў да прэсавае канфэрэнцыі і канцэрту паведамілі арганізатарам, што забараняюць усе заплянаваныя акцыі. Такі ж “аблом” і ў Магілеве.
Што адметна, на прыканцы жніўня Дзяржкамітэт у справах моладзі паведаміў арганізатарам каравану, што ня мае нічога супраць падобнага праекту. Адначасна той жа камітэт разаслаў мясцовай “вэртыкалі” ліст, у якім абвясьціў, што “ня лічыць магчымым рэкамэндаваць камітэтам (аддзелам) у справах моладзі... падтрымаць правядзеньне каравану”.
У выніку шэраг праграмаў, у тым ліку і экалягічных, сярод якіх — правядзеньне круглых сталоў, вулічных канцэртаў, тэатралізаваных імпрэзаў, выставаў, не былі выкананыя.
Каардынатарцы праекту зь беларускага боку Алене Юркоўскай засталося толькі ўзгадаць:
“Мэтаю каравану было паказаць — ёсьць магчымасьць для супрацоўніцтва паміж моладзевымі грамадзкімі арганізацыямі і дзяржаваю”.Дзяржава і паказала…
Міжнародны сэмінар
у экалягічнай адукацыі і выхаваньніНапрыканцы верасьня Берасьцейскі “Цэнтар экалягічных і сацыяльных дасьледваньняў і інфармацыі “Неруш-цэнтар” правёў двухдзённы міжнародны навукова-мэтадычны сэмінар пад назваю “Сучасныя тэхналёгіі экалягічнай адукацыі і выхаваньня”. Сэмінар праводзіўся пры ўдзеле шэрагу навучальных установаў гораду і раёну.
Удзельнікаў было больш за 30 чалавек, сярод якіх — спэцыялісты зь Беларусі, Нямеччыны, Польшчы, Украіны. Акрамя пленарных паседжаньняў, была зарганізаваная праца сэкцыяў.
Паводле вынікаў сэмінару плянуецца выданьне навукова-мэтадычнага зборніка матэрыялаў.
e-mail: office@nerush.lingvo.brest.by
факс: (0163)417945Паводле:
Бюлетэнь Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў БеларусіКруглы стол
у праграме
“Умацаваньне пазыцыяў экалягічных НДА ў Беларусі”29 верасьня ў Магілеве ініцыятываю “Экасфэра” пры інфармацыйнай дапамозе “Кола сяброў” ладзіўся круглы стол экалягічных ініцыятываў, на якім дырэктар міжнароднай арганізацыі “Экалягічная ініцыятыва “Burenco” Ўладзімер Калтуноў і Сюзэн Бэкер, якая прадстаўляла галяндзкую арганізацыю “Milieukontakt Oost-Europa”, прэзэнтавалі двохгадовую праграму “Умацаваньне пазыцыяў экалягічных НДА ў Беларусі”.
Адметнасьцю праграмы ёсьць мажлівасьць удзелу ў ёй ня толькі зарэгістраваных аб’яднаньняў, але й ініцытываў або ініцыятыўныхлюдзей. Дзеля рэалізацыі задумы вымагаецца стварэньне Працоўных групаў, якія будуць каардынаваць дзейнасьць у кірунках. Кожная вобласьць мусіць мець свайго прадстаўніка. Таму ад кожнага рэгіёну чакаюцца заяўкі на ўдзел у працы групаў.
Пішы на e-mail: burenco@user.unibel.by
18-19 лістапада
Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў ладзіць сустрэчу-дыялёг на тэму “Грамадзкія экалягічныя арганізацыі: публічнасьць дзейнасьці перад пагрозаю дээкалягізацыі краіны”.
На сустрэчу-дыялёг запрашаюцца прадстаўнікі фондаў і грамадзкіх арганізацыяў, навукоўцы і журналісты, якія пішуць на тэму навакольнага асяродзьдзя. Інфармацыя аб месцы й часе правядзеньня круглага стала будзе паведамлена дадаткова.
Пра свой удзел паведамце да 12.11.2000 у Выканаўчае бюро Асамблеі
па тэл./факсе 206-59-09, e-mail: ngo@user.unibel.by