ад рэдакцыі

Прывітаньне, Чытачу!

Вітаем Цябе на старонках
Зялёнага kраю, у №2 2000 году.

Гэты нумар збольшага прысьвечаны наўпростым акцыям: у Празе, у Менску, у Лёндане... І з гэтага ён выйшаў у пэўнай ступені “тэматычным”. Але, на нашую думку, гэтыя падзеі вартыя ўвагі. Прынамсі, нашыя агульнадаступныя СМІ асьвятлялі гэтыя падзеі занадта сьціпла... :)

* * *

А конкурс працягваецца...

Увага, малады журналіст, пачынальнік ці аматар, Чытачу!..

Рэдакцыя Зk аб’яўляе конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял — пішы пра экалягічны стан у той мясцовасьці, дзе жывеш. Якія ёсьць праблемы, якія захады ў іхным вырашэньні робяць улады, грамадзкія арганізацыі ці “простыя” людзі…

На працягу шасьці нумароў мы будзем друкаваць артыкулы, дасланыя на конкурс, і паводле падсумаваньня водгукаў чытачоў ды рашэньня кампэтэнтнага журы пераможцы будуць уганараваныя каштоўнымі прызамі.

Напішы цікавы матэрыял — і займай Першае месца. Атрымаеш добрую журналісцкую прыладу — дыктафон

Вялікі дзякуй тым, хто ўжо даслаў свае артыкулы!!!

Дасылай артыкулы на адрэсу:
а/с 68, Менск, 220047, Беларусь
e-mail: zialonykraj@europe.com

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *