думка

Все готовятся к “зелёным” акциям прямого действия “Прага–2000”: демонстранты, полиция, власти и СМИ... В Чехии сложилась любопытная ситуация, когда в прессе раскручивается фактор экстремизма “зелёных” акций, и это позволяет затем властям использовать силу.

Стыгма гвалту
Сама-Зьдзейсьненае прароцтва

Задоўга да пачатку верасьнёўскае сустрэчы МВФ/СБ, вiртуальныя аблокi сьлезацечнага газу ўжо напоўнiлi вулiцы Прагi. Складаецца ўражаньне, што нехта ўжо загадзя ведае, што мае адбыцца. Пратэст, якiм ён паказаны на старонках газэтаў i тэлеэкранах, уяўляе сабою тысячы парлямэнтарысцкiх экстрэмiстаў, што наваднiлi Прагу з мэтаю разбурыць усё на сваiм шляху. Пасланьне зь Сiэтлу i Вашынгтону, пераданае чэскiмi СМI, малюе бунт, пабiтыя шыбы, кроў на тратуарах i рабакопаў са шчытамi. Уся гэтая гiстэрыя проста не пакiдае месца для ўдумлiвых заўвагаў і справядлiвай дыскусіi. Любы голас з крыла актывiстаў (якое ўжо загадзя ахрышчана гвалтоўным) падвяргаецца манiпуляцыям, а таму асуджаны на непрыязьнь з боку чэскае грамадзкасьцi.

Рэальнасьць вызначаецца СМI. Ня толькi iмiдж, створаны сродкамi масавай iнфармацыi адбiвае ў шырокай грамадзкасьцi памкненьне крытычна ставiцца да глябалiзацыi, прадыктаванай МВФ i СБ: улады, палiцыя i кiраўнiцтва дзейнiчаюць i рыхтуюцца ў адпаведнасьцi са сцэнарыям, прапанаваным СМI i такiм чынам толькi замацоўваюць яго.

Усе дэманстрацыi, з абвешчаных актывiстамi ў цэнтры Прагi пад час самiту, як адна былi забароненыя мунiцыпальнымi ўладамi. Тыдзень пасьля таго, як нам адмовiлi ў нашых патрабаваньнях, адна з уплывовых палiтычных партыяў з правага крыла атрымала без усялякiх перашкодаў дазвол на правядзеньне аналягiчных акцыяў. Вiдавочнай матывацыяй да гэтага ёсьць iмкненьне заблякаваць цэнтар Прагi i не дазволiць актывiстам легальна праводзiць дэманстрацыю зьблiзку ад правядзеньня сустрэчы на вышнім роўні. Мы ўпэўненыя, што гэтакае стаўленьне парушае канстытуцыйныя правы свабоды слова і сходаў, а таму ўздымае законны выклiк — цяпер пратэст будзе законным.

Прыкладна 11.000 палiцэйскiх, абапiраючыся на армiю, рыхтуюцца ахоўваць бясьпеку афiцыйных гасьцей самiту. Палiцэйскiя аддзелы атрымалi новую амуніцыю (шчыты, дубiнкi, стрэльбы) i прайшлi адмысловую падрыхтоўку ў сваiх калегаў з Вашынгтону. 1 траўня ў Празе мы сталi сьведкамi генэральнае рэпэтыцыi палiцэйскае стратэгii. Толькi што аснашчаныя спэцаддзелы жорстка разганялi мiрную дэманстрацыю анархiстаў, удзельнiкi якой адно зачытвалi свае прамовы. Новы мiнiстар Нутраных Справаў спадар Грос пахвалiў такi падыход, што быў раскрытыкаваны нават урадавым назiральнiкам правоў чалавека спадаром Петарам Улем, i запэўнiў, што палiцыя “cупакоiць” дэманстрантаў i ў верасьнi, калi гэта будзе неабходным.

Пасьля досьведу 1 траўня мы можам запытацца: а што ж дакладна трэба зрабiць, каб палiцыя пачала прымаць меры? Усе групы, што рыхтуюцца да кампанii супраць МВФ/СБ адказна заявiлi, што гвалт ня будзе адным з сродкаў пратэсту. А тыя, што працягваюць тэму гвалту — СМI, палiцыя i ўлады. У сваім адчайным пошуку крыўдзiцеля, якога яны ня могуць знайсьцi сярод актывiстаў, яны пачынаюць давярацца загадкавым сьцьвяджэньням з сакрэтных крынiцаў i чакаюць небясьпеку, што мусiць прыйсьцi аднекуль звонку. Яны перакананыя, што гвалт мусiць адбыцца, i дзейнiчаюць адпаведна. Атмасфэра гвалту атачае нас з усiх бакоў. Стыгма гвалту выступае адзiнай тэмаю дыскурсу памiж мэдыямi i ўладамi. А таму гвалт можа стацца зьдзейсьненым прароцтвам.

Дзесяць гадоў таму чэскае грамадзтва пазбавiлася ад таталiтарнага рэжыму, што жорстка заглушаў усялякiя крытычныя галасы з апазыцыi. Цяперашняя сытуацыя, а менавiта афiцыйная рыторыка вакол самiту сьветнай эканамiчнай элiты нечым небясьпечна нагадвае тое, што мы яшчэ надта добра памятаем…
толькi акторы зьмянiлiся…

Пераклад Ліяны Бурцавай
паводле
Greenpepper, spring 00