суседзі

В ожидании расширения Беловежского национального парка местные жители обеспокоены своей судьбой (а именно, вопросами своей хозяйственной деятельности). Научная рада БНП подготовила Предложение основ функционирования новых охраняемых территорий.

Белавескі нацыянальны парк
Прапанова функцыяваньня, зьвязаная з павелічэньнем Белавескае пушчы на тэрыторыі Польшчы

Пакуль чакаюцца вынікі рашэньня, прынятага Радаю міністраў у справе павелічэньня Белавескага нацыянальнага парку на цэлы абшар польскае часткі Белавескае пушчы, Навуковая Рада БНП ў выніку кансультацыяў і супрацоўніцтва з рознымі асяродкамі падрыхтавала праект варункаў будучага функцыяваньня павялічанага парку.

Гэтая прапанова зводзіцца да павелічэньня паверхні і ўзмацненьня аховы тэрыторыяў (гэта неабходная рэч з пункту гледжаньня непаўторнасьці пушчы), таксама яна прапаноўвае шырокі доступ на лякальным адукацыйным і турыстычным роўні.

Гэты праект быў створаны супольнымі намаганьнямі розных інстытутаў і быў узгоднены з усімі зацікаўленымі бакамі.

Галоўнай ідэяй гэтага дакуманту зьяўляецца выпрацоўка такое мадэлі парку, якая магла б задавальняць усе патрабаваньні, зьвязаныя з аховаю асяродзьдзя і адначасна служыла на карысьць грамадзтву, каб паўстаў гэтак званы “парк для жыцьця”, які б стымуляваў паступовае разьвіцьцё рэгіёну.

Ствараюцца сэктары аховы з умовамі, адрознымі ад аховы агульнай:

(сэктар 1 — цяперака каля 11% плошчы парку, у будучыні — да 20%), праз сэктар пасыўнай аховы (сэктар 2 — 35% паверхні ў рамках частковай аховы), у якой ня будуць дазволеныя лясныя працы, але будзе магчымы доступ людзям, сэктар пераходны (сэктар 3 — 18% паверхні ў рамках частковай аховы) з абмежаванай перабудоваю дрэвастою, сэктар інтэнсыўнае рэнатуралізацыйнае працы (сэктар 4 — 36% паверхні ў рамках частковай аховы), зь якой будзе брацца большая частка драўніны на лякальныя патрэбы.

mapa 1 (157KB) mapa 2 (167KB)

Асобныя сэктары былі вызначаныя, абапіраючыся на прыродныя межы (да прыкладу, разьмешчаньне натуральнага дрэвастою, рэдкіх жывёлаў і г.д.). Таксама грамадзкая (сэктар 4 — зьлякалізаваны на абшарах пушчы недалёка ад жылых мясьцінаў і на абшарах, што найбольш перашкаджаюць дзеяньням чалавека). У сэктарох 1 і 2 галоўнай мэтаю зьяўляецца ахова прыродных працэсаў. У 4-м сэктары будуць праводзіцца інтэнсыўныя рэнатуралізацыйныя працы з выкарыстаньнем спраўджанае сучаснае шматфункцыйнае лясное гаспадаркі. Акрамя 1-га сэктару (узмоцненая ахова) будзе дазволена зьбіраць грыбы, ягады, рогі аленяў ды інш. У выніку рэнатуралізацыйных працаў (галоўным чынам у сэктары 4) будзе забясьпечаная пастаўка драўніны на паліва ды іншыя патрэбы. У першы год працэсу пашырэньня парку будзе мажліва атрымліваць 70.000 м3 штогод, а на працягу наступных гадоў, далучаючы перамены мясцовае вытворчасьці й рынку працы (у сувязі з разьвіцьцём турызму), попыт на драўніну зь цягам часу будзе зьмяншацца і штогадовы аб’ём будзе меншаць.

Прынятыя законы аховы пушчы закладаюць прыярытет для ўсіх некранутых лясоў, а таксама натуральнага ўзнаўленьня спантанных прыродных працэсаў. Аднак будзе неабходна правесьці некаторыя апэрацыі, што гарантуюць зьберажэньне адкрытым тэрыторыям (нелясным), важным дзеля таго, што ў гэтых мясьцінах знаходзяцца рэдкія адмены жывёлаў і расьлінаў, а таксама — дзеля краявідаў. Гэты праект прысьвячае шмат увагі матэрыяльным і духоўным здабыткам культуры, як аб’ектам, якія сьведчаць пра неразрыўную сувязь чалавека зь лесам.

Прадугледжваецца, што турызм стане адной з асноўных сфэраў лясное гаспадаркі Гайнаўскае гміны.

Праект прадугледжвае канкрэтныя разьвязаньні, прапануючы ўпрыгожваньне мясьцінаў пушчы (ня толькі Белавескай), прадугледжваючы асаблівую ролю Гайнаўкі як інфармацыйнага цэнтру, а таксама выкананьне функцыі галоўнае ўязное брамы ў Белавескую пушчу. Кожная гміна павінна мець свой асобны заезд на тэрыторыю парку, да гэтага — розныя інфармацыйна-тлумачальныя крыніцы пра турыстычныя шляхі ды аб’екты. Праграма разьвіцьця турызму на прасторах пушчы прадугледжвае лякалізацыю большасьці зьвязаных зь ёю інвэстыцыяў. Гэтая стратэгія павінна будзе стымуляваць разьвіцьцё гаспадаркі перыфэрыйных тэрыторыяў, што дасьць магчымасьць аховы самых каштоўных фрагмэнтаў пушчы ад непамернага турыстычнага забруджваньня.

Пад час навучаньня неабходная рознабаковая падрыхтоўка дзіцячых, моладзевых і студэнцкіх групаў рознага веку, а таксама альтэрнатыўных прапановаў для дарослых і актыўны пошук патэнцыйных праектаў з мэтаю падаўжэньня сэзону наведваньняў для зацікаўленых.

Асабліва важнаю зьяўляецца адукацыя на лякальным роўні, якая тлумачыць мэты стварэньня парку і разьвівае добрасумленнае стаўленьне да прыроды. Белавежа магла б стаць сядзібаю Белавескага Ўнівэрсытэту Аховы Прыроды, дзе ў рамках супрацоўніцтва зь іншымі краёвымі й замежнымі навучальнымі ўстановамі, праводзіліся б студэнцкія практыкумы, стажаваньне й спэцкурсы ў экалёгіі, якія б мелі навуковы і ахоўны фундамант.

Прадугледжваецца, што гадавы бюджэт для парку роўны блізу 26 млн. злотых. Праект зьвяртае асаблівую ўвагу на той факт, што БНП мусіць стацца адным з найважнейшых нацыянальных паркаў Эўропы, тады будуць большыя шанцы атрымоўваць значныя сродкі ад Эўразьвязу ды іншых пазабюджэтных крыніцаў.

Складовай часткаю дакуманту зьяўляецца Фінансавы плян, які падае неабходныя і пажаданыя інвэстыцыі на тэрыторыі нацыянальнага парку. Ён абдымае заданьні шырокае праграмы рэструктурызацыі БНП, якія маюць сувязь зь ягоным павелічэньнем. Белавескі нацыянальны парк стане адным з найбуйнейшых інстытутаў, які ў сваіх магчымасьцях прыцягненьня дадатковых сродкаў, а таксама, з улікам росту колькасьці турыстаў, будзе стымуляваць эканамічнае разьвіцьцё цэлага рэгіёну.

У праекце абумоўленыя розныя аспэкты функцыяваньня ўжо павялічанага парку, сродкі рэалізацыі, пэўныя абмежаваньні, а самае галоўнае — прэзэнтацыі погляду магчымага злучэньня “вялікіх прыроднікаў” і прадстаўнікоў лякальнага самакіраваньня. Выкананьне гэтых працоўных заданьняў зможа забясьпечыць сталую і гарантаваную ахову парку, і яно будзе магчымым дзякуючы дапамозе лясьнікоў зь Белавескай пушчы, якія выкарыстоўваюць глыбокія веды мясьцінаў і досьвед супрацоўніцтва зь мясцовымі жыхарамі, а таксама ўзаемнае падтрымцы інстытутаў, арганізацыяў аховы прыроды, у тым ліку і зь беларускага боку.

Прадстаўленыя ў дакуманце палажэньні павінны забясьпечыць цьвёрдую ахову Белавескага нацыянальнага парку на будучыя стагодзьдзі, а таксама мусяць зрабіць яго важным фактарам, які будзе ўплываць на гаспадарчую культурную і грамадзкую актыўнасьць Гайнаўскае гміны. Стварэньне нацыянальнага парку ў цэлым рэгіёне Польшы — гэта прадстаўленьне Польшчы перад сьветам як краіны зь вялікай турыстычнай актыўнасьцю. Праект вымагае ад польскага кіраўніцтва падтрымкі функцыяваньня парку й першыя гады апасьля павелічэньня тэрыторыі з улікам працэсаў, што ўплываюць на эканамічнае разьвіцьцё рэгіёну Белавескага нацыянальнага парку. Праект падрыхтаваны камісіяй Рады
Белавескага нацыянальнага парку.

Кантакт:

Doc. dr hab. Bogumiła Jędrzejewska,
Wiceprzewodnicząca Rady Naukowej BPN, 17-230 Białowieża,
e-mail:
wlodek@bison.zbs.bialowieza.pl

Пераклад Паўла Манкоўскага
паводле
Zielone Brygady, #9(154)/2000
http://www.zb.eco.pl/zb/154/bpn.htm