пракаветнае
А ў нашай казы шэрсьць залатая,
Дзе каза нагою — там жыта капою,
Дзе каза топ, топ — там сем коп.
Дзе каза рогам — там жыта стогам,
Тут каза ўпала, здохла, прапала.
Устань, козанька, устань, расхадзіся
Па сему двару, гаспадарскаму.
Гаспадар ідзе, каляду нясе,
Шчэ й калядзіцу, шчэ й паляніцу.(вёска Дзяражычы Лоеўскага раёну)
Сяргей Шупа
КалядыСярод усіх нашых сёньняшніх сьвятаў само гэтае слова — Каляды — самае нерэлігійнае, самае народнае, амаль нехрысьціянскае. Яно й ня дзіва — бо слова Каляды вядзе радавод ад рымскіх „календаў“ — вясёлых паганскіх сьвятаў на пачатку кожнага месяца.
Таму розныя нашыя цэрквы наагул спрабуюць яго пазьбягаць — яны кажуць: Нараджэньне Хрыстова, Ражаство, Раство.
Слова Каляды ёсьць бадай што ўва ўсіх славянскіх мовах, але значыць яно там пераважна толькі вясёлую й забаўную частку сьвята — звычай калядаваньня і самыя песьні, што пры гэтым сьпяваюцца. Затое літоўскі назоў „kalėdos“, запазычаны ў беларусаў, захоўвае ў нашых суседзяў увесь багавейны арэол сьвятасьці.
А для беларусаў Каляды — лішняя нагода парадавацца. Нашы людзі казалі: Калядкі — вясёлыя сьвяткі: бліны ды аладкі. Што яшчэ чалавеку трэба для шчасьця?
паводле
Слоўнік Свабоды
Радыё Свабода, www.svaboda.org
/ ARCHE 7-2000, arche.home.byПра каляндар чытай у наступным нумары Зялёнага kраю.