ад рэдакцыі

Прывітаньне, Чытачу!

Вітаем Цябе на старонках
Зялёнага kраю, у №3 2000 году.

У гэтым нумары Ты знойдзеш інфармацыю пра:
– Круглы стол у абмеркаваньні публічнасьці дзеяньняў “зялёных” арганізацыяў і стварэньні Асацыяцыі экалягічных арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі;
– Спыненьне апошняга рэактару Чарнобыльскай АЭС;
– Пашырэньне Белавескага нацыянальнага парку ў Польшчы;
– Малочна–піўныя баталіі ў Амэрыцы;
– Генэтычную інжынэрыю

і шмат–шмат–шмат чаго іншага…

* * *

І конкурс не спыняецца…

Увага, малады журналіст, пачынальнік ці аматар, Чытачу!..

Рэдакцыя Зk праводзіць конкурс на лепшы журналісцкі матэрыял — пішы пра экалягічны стан у той мясцовасьці, дзе жывеш. Якія ёсьць праблемы, якія захады ў іхным вырашэньні робяць улады, грамадзкія арганізацыі ці “простыя” людзі…

На працягу шасьці нумароў мы будзем друкаваць артыкулы, дасланыя на конкурс, і паводле падсумаваньня водгукаў чытачоў ды рашэньня кампэтэнтнага журы пераможцы будуць уганараваныя каштоўнымі прызамі.

Напішы цікавы матэрыял — і займай Першае месца. Атрымаеш добрую журналісцкую прыладу — дыктафон

Вялікі дзякуй усім, хто ўжо даслаў свае артыкулы!!!
Пішыце яшчэ!

Дасылай артыкулы на адрэсу:
а/с 68, Менск, 220047, Беларусь
e-mail: zialonykraj@europe.com

На старонках 28–29 зьмешчаныя парады “экалягічным” журналістам — з амэрыканскага досьведу.

Рэдакцыя

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *