EcoInform

збор навінаў ад групы ЭкаІнформ

№ 1(9), 1-2.11.2000 (спробны выпуск)

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
1 дзень ЛІСТАПАДА

___________________________________________________

БелаПАН / Зводка навінаў

НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПРАВОДЗІЦЦА КОМПЛЕКСНАЯ ТРЭНІРОЎКА СІСТЭМЫ ЗБОРУ І АПРАЦОЎКІ ЗВЕСТАК ПА РАДЫЯЦЫЙНАМУ СТАНОВІШЧУ

Мінск, 1 лістапада. 1-2 лістапада на тэрыторыі Беларусі праводзіцца планавая комплексная трэніроўка сістэмы збору і апрацоўкі звестак па радыяцыйнаму становішчу. У адпаведнасці з арганізацыйнымі ўказаннямі Упраўлення грамадзянскай абароны да яе прыцягнуты штабы ГА абласцей, гарадоў і раёнаў, а таксама падраздзяленні СНЛК – сеткі назірання і лабараторнага кантролю міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. У трэніроўцы задзейнічаны таксама адміністрацыі тэрыторый, упраўленні аховы здароўя, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, тэрытарыяльныя медыцынскія аб'яднанні, гідраметэаслужба рэспублікі і іншыя ўстановы. Абмен інфармацыяй праводзіцца як па вертыкалі, гэтак і па гарызанталі. Перадача звестак па ўсіх каналах сувязі пачынаецца і заканчваецца словамі "вучэбная".

Мэта трэніроўкі - праверка гатоўнасці сістэмы збору і апрацоўкі інфармацыі аб радыяцыйным становішчы пры аварыі на АЭС, падзенні касмічных апаратаў з бартавымі ядзернымі энергетычнымі ўстаноўкамі, іншых радыяцыйных аварыях і прыняцце пры гэтым рашэнняў па арганізацыі ахоўных мерапрыемстваў.

Каб пазбегнуць непаразуменняў, праводзіцца работа па недапушчэнню ўзнікнення чутак аб пагаршэнні радыяцыйнага становішча.

Леанід СІМАНАЎ, БелаПАН.

ВА "НАФТАН" У КАСТРЫЧНІКУ ГЭТАГА ГОДА ПЕРАПРАЦАВАЛА НАФТЫ МЕНШ НА 12 ПРАЦЭНТАЎ У ПАРАЎНАННІ З КАСТРЫЧНІКАМ 1999 ГОДА

Мінск, 1 лістапада. ВА "Нафтан" у кастрычніку гэтага года перапрацавала 504 тысячы тон вуглевадароднай сыравіны – 88 працэнтаў да кастрычніка 1999 года.

Асноўнай прычынай зніжэння аб'ёмаў перапрацоўкі нафты, заяўляюць у кіраўніцтве ВА "Нафтан", з'яўляецца скарачэнне аб'ёмаў закупкі расійскай нафты з-за яе высокай цаны. Аб'яднанне закупае сыравіну ў Расіі па 173-177 долараў ЗША за тону (сёлета у жніўні Наваполацкі НПЗ закупаў нафту па 134-136 долараў за тону).

Як лічаць спецыялісты ВА "Нафтан", сітуацыя па перапрацоўцы нафты яшчэ больш ускладніцца ў лістападзе, бо яе цана вырасце да 180-185 долараў ЗША за тону, што не дазволіць аб'яднанню і канцэрну "Белнафтахім" утрымаць узровень перапрацоўкі ў цяперашніх аб'ёмах. Але нават па цане 180 і больш долараў за тону, свабодных рэсурсаў на расійскім рынку няма, лічаць у ВА "Нафтан". А значыць, будуць цяжкасці з пастаўкамі сыравіны ў Беларусь. (…)

Максімальная магутнасць прадпрыемства па перапрацоўцы вуглевадароднай сыравіны складае 24 мільёна тон у год.

Вікторыя МЯЖЫЕВА, БелаПАН.

___________________________________________________

Радыё Свабода / Сёньня

http://www.svaboda.org/today/2000/nov/01/ivan1101.html

ГАЗ, ПАЛІТЫКА, СВАБОДА

На нядаўніх перамовах з кіраўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу ў Парыжы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запрапанаваў заходняй Эўропе пляны падваеньня паставак расейскіх энэрганосьбітаў на працягу бліжэйшых 20 год. Але каб дасягнуць гэтай мэты Расея павінна вырашыць складаную праблему бясьпечнага транспарту газу і нафты на Захад.

Сытуацыя з пастаўкамі расейскага газу ў Заходнюю Эўропу склалася на сёньняшні дзень даволі канфліктная. Украіна, праз тэрыторыю якой ідзе амаль 90 адсоткаў расейскага газу на Захад, задоўжылася расейскаму газаваму манапалісту Газпром 1 млрд. 400 млн. даляраў.

Кіраўніцтва Газпрому таксама сьцьвярджае, што калі да гэтай сумы далічыць страты ад сталага крадзяжу расейскага газу ўкраінскімі спажыўцамі, дык украінскі доўг дасягне і зусім астранамічнай сумы – амаль 3 млрд. даляраў.

Вось чаму Расея цяпер актыўна шукае новых шляхоў транспарту газу. У Маскве разглядаецца плян пабудовы новага газаправоду праз Беларусь, Польшчу і Славаччыну ў абыход Украіны. Больш таго, Расея намагаецца, каб фінансаваньне гэтай будовы ўзялі на сябе зацікаўленыя краіны Эўразьвязу. І з гэтай прапановай Пуцін прыехаў на перамовы ў Парыж.

Захад да гэтай расейскай прапановы паставіўся са зразуменьнем, але даволі стрымана. І ніякага пагадненьня ў гэтай справе, нягледзячы на спадзяваньні Пуціна, падпісана не было. Для Захаду гэта ня толькі эканамічнае, але перадусім палітычнае пытаньне. Згода на фінансаваньне новага газаправоду можа спрыяць адраджэньню антызаходніх, ізаляцыянісцкіх настрояў на Ўкраіне.

Для Ўкраіны справа транзыту расейскага газу жыцьцёва важная. Паводле ацэнкаў экспэртаў, плата за транзыт газу складае ня менш за 15% дзяржаўнага бюджэту Ўкраны, а калі да гэтага дадаць газавую кантрабанду, дык можа і 20%. Страта такіх грошай можа стаць для Ўкраіны катастрофай. Невыпадкова прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма зьвярнуўся да расейскага ўраду з прапановай разгледзець пытаньне аб прыватызацыі ўкраінскіх газаправодаў, каб расейскія фірмы змаглі атрымаць над імі кантроль.

Выступаючы ў Харкаве перад кіраўнікамі дзяржаўнай адміністрацыі, Кучма заявіў: “Трэба менш езьдзіць у Эўропу і Амэрыку, а болей супрацоўнічаць з краінамі СНД, дзе Ўкраіну чакаюць і хочуць працаваць зь ёй”. Больш за тое, ураінскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што ён “ніколі не заклікаў павярнуцца сьпіной да нашых стратэгічных саюзнікаў: Расеі і Беларусі”.

Заява гэтая выклікала даволі гарачую дыскусію сярод украінскіх палітыкаў. Некаторыя нават абвінавацілі прэзыдэнта ў здрадзе нацыянальных інтарэсаў краіны. Палітоляг Сяргей Головатый, дэпутат парлямэнту Ўкраіны і былі міністар юстыцыі ў інтэрвію украінскай рэдакцыі нашага Радыё заявіў:

(Головатый: ) “Курс Кучмы быў, ёсьць і будзе на інтэграцыю Ўкраіны з Расеяй. Калі была пагроза прыняцьця новай Канстытуцыі, я тлумачыў рухаўцам і іншым нашым парлямэнтарыям, што Кучма хоча ўцягнуць Украіну ў Расею, хоча пакласьці Ўкраіну голую, раздаўленую, абяздоленую, эканамічна зьнішчаную да ног Расеі. Для мяне тут няма нічога новага. Гэта стратэгічны курс Кучмы з таго часу, як Расея паставіла Кучму прэм’ер-міністрам Украіны у 1993 годзе. Масква паставіла яго для выкананьня стратэгічнай місіі зьнішчэньня Ўкраіны і вяртаньня яе ва ўлоньне азіяцкіх рэжымаў тыпу Лукашэнкі і сеньня амаль дыктатарскага рэжыму Пуціна. Для Кучмы ўзорам у дзяржаўнай палітыцы быў нават ня Ельцын, а Лукашэнка. Ён хацеў паўтарыць подзьвіг Лукашэнкі ў правядзеньні рэфэрэндуму. Ён хацеў прыняць з дапамогай рэфэрэндуму канстытуцыю, падобную на беларускую. Але наш парлямэнт зрабіў усе магчымае, каб перашкодзіць яму ў гэтым. Лукашэнка – ідэал для Кучмы, і ён вельмі хацеў бы быць Лукашэнкам на Ўкраіне. Калі б новы газаправод сапраўды пайшоў праз Беларусь, гэта магло б прынесьці беларускаму бюджэту дадатковыя прыбыткі на суму ад 200 да 250 млн. даляраў. І невыпадкова Аляксандр Лукашэнка адгукнуўся на расейскія пляны заявай, што “мы зможам жыць удвая лепш, калі праз Беларусь пройдзе газаправод”.

Для Лукашэнкі, як сьцьвярджаюць, аднак, экспэрты Эўрапейскага Зьвязу, новыя даходы – гэта ўсяго толькі магчымасьць умацаваньня ягонага рэжыму, магчымасць і надалей адкладаць правядзеньне рынкавых і дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Ужо сёньня Беларусь аплочвае 70% паставак расейскіх энэрганосьбітаў нізкаякаснымі вырабамі сваёй гаспадаркі. А гэта дазваляе практычна нерэфармаванай постсавецкай беларускай эканоміцы адносна пасьпяхова дзейнічаць на расейкім, у значнай ступені капіталістычным, рынку. Але як доўга падобная анамалія можа працягвацца?..

Мікола Іваноў, Прага

___________________________________________________

Радыё Рацыя / Навіны

http://www.racyja.pl/2000/Nov/011100.htm

Аляксандар Лукашэнка заяўляе, што ня ён, а Расея выбрала варыянт працягненьня новага газаправоду празь Беларусь. Такому выбару паспрыяла апэратыўнае й якаснае будаўнцтва беларускага ўчастку магістральнага газаправоду "Ямал-Заходняя Эўропа". Паводле дамовы расейскага "Газпраму" з шэрагам заходніх кампаніяў, новая нітка газаправоду далей пройдзе праз Польшчу й Славакію, абмінаючы Ўкраіну. У Беларусі плянуецца пачатак перамычкі ад Кобрыні да славацкага гораду Вельке Капушаны. Транзыт газу празь Беларусь узрасьце ўтрая.

Лідэр аб'яднаньня "Шчыт Бацькаўшчыны" (Украіна) Дмытро Карчынські на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве заявіў, што мае намер ажыцьцявіць рэвалюцыю на Беларусі. Мэта "рэвалюцыі", па ягоных словах, - спыніць будаўніцтва газаправоду ў абыход Украіны, каб паказаць Захаду, што сур'ёзныя эканамічныя праекты ў Беларусі немагчымыя. Карчынські ацаніў кошт рэвалюцыі USD 250 000 і заўважыў, што грошы могуць даць украінскія газавыя магнаты, зацікаўленыя ў будаўніцтве газаправоду праз сваю краіну. "Шчыт Бацькаўшчыны" бачыць у саюзьніках не беларускую апазыцыю, а "яркіх асобаў, здольных павесьці за сабою людзей". Сп. Карчынські заявіў, што ягонае аб'яднаньне здольнае дэстабілізаваць сытуацыю на Беларусі напрацягу 20 гадоў.

___________________________________________________

БелТА / Навіны

http://belta.press.net.by/current/exp/2000/11/01/belta.30525.htm

Представители общественных чернобыльских организаций Беларуси категорически не согласны с докладом ООН по воздействию атомной радиации

1 ноября, Минск /Марина Александрова - БЕЛТА/. Представители общественных организаций Беларуси, занимающихся проблемами последствий Чернобыльской аварии, высказали категорическое несогласие с докладом, подготовленным Научным комитетом ООН по воздействию атомной радиации (НКДАР). Свое мнение они высказали в обращении, направленном в Организацию Объединенных Наций. Документ подписали директор белорусско-германского совместного благотворительного предприятия "Надежда-21-й век" Александр Рухля, председатель общественного объединения Белорусского комитета "Дети Чернобыля" Тамара Белоокая, председатель Белорусского фонда Мира, президент международной неправительственной организации "Чернобыль-помощь", "Посланник мира" Марат Егоров.

Доклад не отражает масштабов трагедии и сводит все медицинские последствия к повышению заболеваемости раком щитовидной железы у детей, в то время как на самом деле здоровью населения нанесен гораздо больший ущерб, считают авторы обращения. Например, уровень заболеваемости злокачественными опухолями в Беларуси увеличился более чем на 25 процентов, в сотни раз возросло число детей, страдающих анемиями, аллергиями, заболеваниями органов дыхания и слуха. В предстоящие десятилетия, по прогнозам ученых, ежегодно ожидается проявление около 150 случаев детской лейкемии.

Общественные организации нашей республики обеспокоены тем, что принятие доклада, не учитывающего реального положения вещей, дискредитирует деятельность организаций и правительств, которые намерены оказывать гуманитарную помощь пострадавшим. Кроме того, немотивированное пренебрежение опытом нашей страны может привести к глобальному снижению уровня безопасности на существующих и проектируемых ядерных установках, что чревато еще более масштабной трагедией для всего мира.

http://belta.press.net.by/current/2000/11/01/belta.29016.htm

В Минск прибыли международные специалисты по сохранению биологического разнообразия болотистых местностей

1 ноября, Минск /Мария Агафонова - БЕЛТА/. В республике осуществляется проект ПРООН "Сохранение биологического разнообразия болотистых местностей на территориях бывших военных полигонов Беларуси". В рамках этого проекта с 30 октября по 3 ноября в Минске с рабочим визитом находится международный эксперт в этой области г-н Зингстра и консультант проекта г-н Лаббатэ.

Как сообщили БЕЛТА в Представительстве ООН в нашей стране, основная цель их визита встреча с представителями Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды, Министерства лесного хозяйства и Национальной академии наук Республики Беларусь. Информация о состоянии болотистых территорий, которую соберут специалисты, ляжет в основу их нового проектного предложения.

___________________________________________________

Interfax / Навіны. Беларускі выпуск

В БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ ВОЗРОСЛО ЧИСЛО ЗАБОЛЕВАНИЙ ЖИВОТНЫХ БЕШЕНСТВОМ

В Брестской области с начала года зарегистрировано 43 заболевания животных бешенством, что в семь раз превышает прошлогодний показатель за этот период и создает реальную угрозу для здоровья и жизни людей. Об этом сообщила "Интерфаксу" главный санитарный врач Брестской области Валентина Качан.

По ее словам, за истекший период от больных животных в области пострадали 170 человек, 76 из которых - в сентябре и октябре. Наибольшее число людей, вступивших в контакт с больными бешенством животными, отмечено в тех местах, где имели место случаи заболевания бешенством крупного рогатого скота, сообщила В.Качан.

Она отметила, что наибольшее беспокойство санитарной службы вызывает положение дел в Ганцевичском районе, где не сразу обнаружили заболевание бешенством у коровы мясо которой было продано населению. В результате данного происшествия, по словам В.Качан, было госпитализировано 33 человека в числе которых шесть ветеринарных работников, "квалификация которых вызывает сомнение".

"ГАЗПРОМ" И КОНЦЕРН "ГАЗ ДЕ ФРАНС" ПОДПИСАЛИ СОГЛАШЕНИЕ О ПРОКЛАДКЕ ГАЗОПРОВОДА ПО ТЕРРИТОРИИ ПОЛЬШИ, СЛОВАКИИ И БЕЛАРУСИ ДЛЯ ТРАНСПОРТИРОВКИ РОССИЙСКОГО ГАЗА В ЕВРОПУ

Председатель правления ОАО "Газпром" Рем Вяхирев и глава концерна "Газ де Франс" во вторник в Париже подписали протокол-соглашение, одним из пунктов которого предусмотрена прокладка газопровода по территориям Польши, Словакии и Беларуси для транспортировки российского газа в Европу.

Протокол был подписан в резиденции российского посла во Франции, однако не ожидалось, что этот документ будет подписан именно сегодня, сказал "Интерфаксу" представитель "Газпрома".

Он пояснил, что этот документ посвящен 25-летию сотрудничества между "Газпромом" и концерном "Газ де Франс".

Двумя часами ранее президент России Владимир Путин сообщил представителям российских СМИ, что реализация этого соглашения может дать партнерам один-два миллиарда долларов прибыли.

ПРАВИТЕЛЬСТВО БЕЛАРУСИ НАМЕРЕНО УЖЕСТОЧИТЬ ТРЕБОВАНИЯ К НОРМАТИВНОМУ СОДЕРЖАНИЮ РАДИОНУКЛИДОВ В ПРОДУКЦИИ К ФЕВРАЛЮ 2001 ГОДА

Вопросы сближения нормативной документации Беларуси и России по содержанию радионуклидов в продукции были рассмотрены в среду на совещании в белорусском правительстве, которое прошло под руководством вице-премьера республики Бориса Батуры.

Как сообщили "Интерфаксу" в правительстве, российская сторона придерживается более жестких требований к содержанию радионуклидов в продукции и в первую очередь в мясе и молоке.

При этом специалисты отметили, что "в России, в так называемых чернобыльских зонах, применяются более "либеральные" показатели по содержанию радионуклидов". Вместе с тем продукция, произведенная на территории загрязненных районов, не пройдет по своим контрольным показателям при ее реализации в другие города России, подчеркнули в правительстве.

Также в правительстве сообщили, что на совещании был рассмотрен вопрос ужесточения в Беларуси требований к нормативным показателям продукции в части содержания радионуклидов. Принято решение "ускорить процесс выравнивания белорусской нормативной документации с российской". "Данный процесс должен быть завершен к февралю 2001 года", сообщили в правительстве.

Вместе с тем специалисты отмечают, что процесс сближения документации "достаточно дорогостоящий". "Чтобы завысить требования по отдельным радиационным показателям в Гомельской области потребуется несколько миллионов долларов США", - пояснили в Совмине.

По мнению специалистов, "менее болезненно можно осуществить переход к более жестким требованиям организационными мерами". В этой связи Минсельхозпроду поручено разработать программу мер по обеспечению производства мясо-молочной продукции, соответствующей нормативным требованиям России, сообщили в правительстве.

В ЛИДСКОМ РАЙОНЕ В РЕЗУЛЬТАТЕ ОТРАВЛЕНИЯ ПАРАМИ РТУТИ ГОСПИТАЛИЗИРОВАНО 11 ДЕТЕЙ

С диагнозом "отравление парами ртути" в Лидскую районную больницу (Гродненская область) помещены 11 детей.

Как передает корреспондент "Интерфакса", в настоящее время здоровью детей ничего не угрожает, они проходят обычное в таких случаях лечение.

Отравление произошло в деревне Бердовка, где дети, обнаружив разлитую на земле ртуть, решили поиграть "живыми шариками". Вызванные на место происшествия специалисты собрали с площади в четыре квадратных метра около 150 грамм ртути и провели обеззараживание грунта.

 

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
2 дзень ЛІСТАПАДА

___________________________________________________

БелаПАН / Зводка навінаў

ПРАДСТАЎНІКІ ГРАМАДСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ НЕ ЗГОДНЫЯ З ДАКЛАДАМ КАМІТЭТА ААН ПА ЎЗДЗЕЯННЮ РАДЫЯЦЫІ

Мінск, 2 лістапада. Прадстаўнікі шэрагу беларускіх грамадскіх арганізацый выказалі нязгоду з тэзісамі даклада, падрыхтаванага Навуковым камітэтам ААН па ўздзеянню атамнай радыяцыі (UNSCEAR). Сваё меркаванне яны выказалі ў звароце, накіраваным у штаб-кватэру Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Йорку. Дакумент падпісалі дырэктар беларуска-германскага дабрачыннага прадпрыемства "Надзея - XXI-е стагоддзе" Аляксандр Рухля, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі камітэт "Дзеці Чарнобыля" Тамара Белавокая, старшыня Беларускага фонду міру, прэзідэнт міжнароднай гуманітарнай няўрадавай арганізацыі "Чарнобыль-дапамога", міжнародны пасол міру Марат Ягораў. На думку аўтараў звароту, даклад не адлюстроўвае маштаб трагедыі і абмяжоўвае яе медыцынскія наступствы толькі ростам захворванння на рак шчытападобнай залозы ў дзяцей, у той час як здароўю насельніцтва нанесены значна большы ўрон. Напрыклад, узровень захворвання злакаякаснымі пухлінамі ў Беларусі за апошнія гады ўзрос больш чым на 25 працэнтаў, у сотні разоў павялічылася колькасць дзяцей, якія пакутуюць на анемію, алергію, на захворванні органаў дыхання і слыху. У будучыя дзесяцігоддзі, паводле прагнозаў вучоных, штогод чакаецца каля 150 выпадкаў дзіцячай лейкеміі. Пасля 1986 года частата прыроджаных парокаў у дзяцей, якія нарадзіліся ў адносна чыстых раёнах, павялічылася ў 1,2 раза, а ў забруджаных - у 1,8 раза. Рост захворванняў, у тым ліку - паталогіі цяжарнасці – прывялі да скарачэння насельніцтва Беларусі.

Грамадскія аб'яднанні краіны лічаць, што прыняцце даклада, які не ўлічвае меркаванні беларускіх і украінскіх вучоных, пазбаўляе многіх хворых дзяцей і дарослых шансаў на вызадраўленне. Апрача таго, лічаць аўтары звароту, нематываванае грэбаванне вопытам Беларусі прывядзе да глабальнага зніжэння ўзроўню бяспекі на існуючых і праектуемых ядзерных устаноўках, што тоіць у сабе верагоднасць яшчэ больш маштабнай трагедыі.

Марат ГАРАВЫ, БелаПАН.

ПРАДПРЫЕМСТВЫ БЕЛАРУСІ ВОЗЬМУЦЬ УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНЫМ ЭКАЛАГІЧНЫМ КІРМАШЫ Ў ПОЛЬШЧЫ "ПОЛЬЭКА"

Мінск, 2 лістапада. Прадпрыемствы Беларусі возьмуць удзел у міжнародным эканамічным кірмашы "Польэка", які будзе праходзіць з 20 па 23 лістапада ў Познані (Польшча). Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 1 лістапада ў Мінску прэзідэнт Беларускага саюза прадпрымальнікаў і Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін.

Паводле яго слоў, падчас перамоў з прадстаўнікамі праўлення міжнароднага Познаньскага кірмашу быў заключаны дагавор аб прадастаўленні беларускай дэлегацыі бясплатнага інфармацыйнага стэнда на найбуйнейшых у Польшчы міжнародных кірмашах, што ладзяцца ў Познані. Ён адзначыў, што гэтая акалічнасць дазволіць працаваць на кірмашы практычна неабмежаванай колькасці прадпрыемстваў.

Паводле слоў Карагіна, асноўнымі раздзеламі экспазіцыі кірмашу "Польэка" стануць:

- тэхналогіі, абсталяванне і аппаратура для аховы вады, глебы і паветра;
- кантрольна-вымяральная аппаратура для вымярэння ўзроўню забруджванняў, шуму і вібрацыі;
- кіраванне і кантроль за прамысловымі, гарадскімі і хімічнымі адходамі;
- энергія;
- камунальныя ўстаноўкі;
- кансультацыі арганізацый, якія займаюцца аховай навакольнага асяроддзя;
- спецыяльная літаратура.

Яшчэ больш, як адзначыў Карагін, адначасова з кірмашом "Польэка" у Познані пройдзе інвестыцыйны польскіх гарадоў, многія стэнды якого будуць прысвечаны гарадской гаспадарцы, будаўніцтву і развіццю мясцовай тэхнічнай інфраструктуры (водачышчальныя станцыі, утылізацыя адыходаў і г.д.), рэканструкцыі і мадэрнізацыі мясцовых камунікацыйных сістэм. Паводле слоў Карагіна, наведванне гэтага кірмашу дазволіць істотна пашырыць дзелавыя кантакты і ўдзельнікам кірмашу "Польэка".

Вольга АСІПЕНКА, БелаПАН.

___________________________________________________

Радыё Свабода / Сёньня

http://www.svaboda.org/today/2000/nov/02/hato1102.html

РАДЫЯЦЫЙНЫ КАНТРОЛЬ МАЛАКА

Камітэт чарнобыльскіх праблемаў Міністэрства надзвычайных сытуацыяў і Гомельскі абласны выканкам ладзілі ў Чачэрску сэмінар наконт арганізацыі радыяцыйнага кантролю малака ў прыватным сэктары.

Адмыслова да сэмінару ўвесь мінулы кастрычнік Чачэрскі раённы цэнтар гігіены ды эпідэміялёгіі актыўна правяраў малако ў прыватных гаспадарках вяскоўцаў. Дасьледавана за месяц 459 пробаў малака — у сярэднім у 4,5 разы болей, чым за кожны з папярэдніх дзевяці месяцаў. Статыстыка выйшла больш прыгожай — выяўлена толькі дзевятнаццаць пробаў малака зь перавышэньнем дапушчальнага ўзроўню радыяцэзію. Гэта крыху больш за 4 адсоткі.

Да кастрычніка перавышэньне радыяцэзію ў малацэ зь вясковых падворкаў рэгістравалася ў 12 адсотках пробаў.

Хітрасьць у афіцыйных зьвестках заключаецца ў тым, што пробы малака ўзяты там, дзе праблема са стварэньнем культуранае пашы для жывёлы вяскоўцаў больш-менш вырашана. Прынамсі, так гэтую мэтамарфозу патлумачыла радыёляг цэнтру гігіены Найля Амарава. Малако з найбольш забруджаных вёсак у кастрычніку проста не правяралася.

Чаму не вязуць яго сельскія Саветы, распавядае спадарыня Амарава: “Яны мусяць працаваць з калгасамі, але нам тлумачаць, што ня могуць у поўным аб’ёме даставіць малако ў цэнтар, бо ня маюць свайго транспарту, бэнзыну, людзей. Яны нават ня ў стане сабраць усе пробы, бо ў сельскім Савеце штат — старшыня ды сакратар”, — сказала Найля Амарава. Паводле словаў радыёляга, праблемы з транспартам існуюць і ў санітарнай службы.

Між тым у такіх вёсках, як Палесьсе, што знаходзяцца на левабярэжжы Сожу, на асабістых падворках вяскоўцаў ставяцца своеасаблівыя рэкорды забруджанасьці малака. У ліпені на падворку Івана Зубарава наяўнасьць радыяцэзію ў малацэ склала 767 бекерэляў на літар — у 7,5 разоў больш “лагодных” беларускіх нормаў. Горшае малако выяўлялася толькі ў занава заселенай вёсцы Канатоп Нараўлянскага раёну.

Казімер Яноўскі, Гомель

___________________________________________________

Радыё Рацыя / Навіны

http://www.racyja.pl/2000/Nov/021100.htm

На Беларусі не прадбачыцца карэнных зьменаў па падвышэньні ўзроўню агульнай і экалягічнай культуры, па спрыяьні здароваму ўкладу жыцьця - адзначаецца ў рэзалюцыі Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Экалёгія чалавека ў постчарнобыльскі пэрыяд". Навукоўцы зь Беларусі, Польшчы, Украіны, Расеі канстатавалі, што цяпер патрэбу ў пільнай дапамозе маюць дзеці тых людзей, якія самі былі дзецьмі ў часе чарнобыльскага выбуху. Спэцыялісты сур'ёзна заклапочаныя генафондам беларускай нацыі, які няўхільна пагаршаецца.

http://www.racyja.pl/2000/Nov/0211mizh.htm

Усе апэрацыі ў раёне Ла-Маншу, дзе патануў італьянскі танкер Ievoli Sun, прыпыненыя з прычыны небясьпекі выбуху лёгкаўспальваных рэчываў. Французкія выратавальнікі паведамляюць пра моцны пах хімікатаў. Нагадаем, што танкер Ievoli Sun меў у трумах 6 тысяч тон атрутных рэчываў і патануў у выніку ўтворанай у часе шторму адтуліны.

Нягледзячы на абяцаньне краінаў АПЕК павялічыць здабычу нафты на 500 тысяч барэляў у суткі, кошты на гэтую сыравіну на нафтавых рынках працягваюць расьці. Учора барэль сырой нафты на Нью-Ёрскай біржы падаражэў на 55 цэнтаў і каштуе цяпер 33.25 даляра. Адмыслоўцы бачаць прычыны падаражэньня ў апошніх агрэсіўных заявах Іраку й абяцаньні Ізраілю паставіць пад ружжо каля 1000 рэзэрвістаў. Гэта мусіць азначаць падрыхтоўку да адпору магчымых вайсковых дзеяньняў.

___________________________________________________

Interfax / Навіны. Беларускі выпуск

ОБИТАТЕЛИ ГРОДНЕНСКОГО ЗООПАРКА НАХОДЯТСЯ НА "ГОЛОДНОМ ПАЙКЕ"

Перед обитателями Гродненского зоопарка "стоит проблема выживания в полном смысле этого слова".

Об этом сообщила в интервью "Интерфаксу" директор зоопарка Целина Погерило. Она отметила, что за все 73 года существования заведения, "проблема питания животных и птиц не стояла так остро", как в настоящее время.

По ее словам, в сложившихся условиях особенно страдают хищники, вынужденные иногда становиться вегетарианцами. Скудные рационы питания стали причиной гибели некоторых животных, к примеру, редких и ценных экземпляров: тапира, капибара, полосатой зебры.

В настоящее время в зоопарке содержится около 3 тысяч обитателей, для содержания которых выделенного городскими властями финансирования недостаточно. Сам же зоопарк от реализации билетов и продажи некоторых видов животных - хомячков, морских свинок и других животных - "зарабатывает слишком мало, чтобы обеспечивать питание животных в необходимом объеме".

По словам директора, существенную помощь зоопарку оказывают спонсоры, однако массового и постоянного характера эта помощь пока не имеет.

МАЗ НАМЕРЕН В БЛИЖАЙШЕЕ ВРЕМЯ ВЫПУСТИТЬ ОПЫТНЫЕ ОБРАЗЦЫ АВТОБУСОВ С ДВИГАТЕЛЯМИ DAIMLERCRAISLER

Минский автомобильный завод (МАЗ) намерен в ближайшее время выпустить опытные образцы автобусов с двигателями корпорации DaimlerCraisler, сообщили корреспонденту "Интерфакса" в Центре общественных связей предприятия.

Договоренность о поставке в Беларусь двух типов двигателей была достигнута на переговорах представителей Минского автозавода и DaimlerCraisler, прошедших на Международной выставке IAA в городе Франкфурт-на-Майне (Германия) 24 сентября нынешнего года.

Ожидается, что в начале ноября нынешнего года автобусный филиал Минского автомобильного завода выпустит по одному автобусу МАЗ-103, МАЗ-105 и МАЗ-152 с двигателями DaimlerCraisler, соответствующими требованиям стандарта "Евро-2".

Представитель Минского автозавода сообщил, что если испытания автобусов с двигателями DaimlerCraisler пройдут успешно, то до конца текущего года на МАЗе может быть собрано до 30 автобусов с такими двигателями. (…)

___________________________________________________

БДГ / Навіны Беларусі

Беларусь поучаствовала в "ЭКСПО-2000" На закрывшейся 31 октября в Ганновере Всемирной выставке "ЭКСПО-2000" Беларусь была представлена наряду с еще 172-мя странами мира.

Пять месяцев жизнь здесь проходила под девизом "Человек. Природа. Общество". А завершилась "ЭКСПО-2000" грандиозным концертным шоу под названием "Парад культур", в котором также участвовали представители Беларуси. На вопрос корреспондента БЕЛТА, стоило ли Беларуси присутствовать на мероприятии, которое как бы не дает конкретных результатов, директор белорусского павильона Александр Поликанов ответил уверенно: "Стоило уже потому, что "ЭКСПО-2000" посетили более 18 миллионов человек. А в нашем павильоне ежедневно бывали от 3 до 5 тысяч посетителей. К тому же "ЭКСПО-2000" стала последней в уходящем веке всемирной экспозицией достижений человеческой цивилизации во всех областях жизни".

* * *

Выпускі EcoInform выходзяць 2 разы на тыдзень. Дасылайце сваю інфармацыю ў любы час.
Падпісацца або адпісацца можна, даслаўшы ліст на
ei@tut.by

Сюды ж дасылайце свае пажаданьні, як бы вы хацелі атрымліваць EcoInform:
у лісьце
Koi8-r, Windows-1251, у дадатку – дакумэнт Word, RTF, у архіве ZIP… ?

Выпуски EcoInform выходят 2 раза в неделю. Присылайте свою информацию в любое время.
Подписаться или отписаться можно, отправив письмо на
ei@tut.by

Сюда же присылайте свои пожеланя, как бы вы хотели получать EcoInform:
в письме
Koi8-r, Windows-1251, в приложении – документ Word, RTF, в архиве ZIP… ?

Збор навінаў ад групы ЭкаІнформ