Wydawnictwo "ZB" | Okladka | Spis tresci ]

BIALORUS - ZB nr 7(152)/2000, czerwiec 2000

Здарэньні

НАДЗВЫЧАЙНАЕ ЗДАРЭНЬНЕ ЛЕДЗЬ НЯ СТАЛА ТРАГЕДЫЯЙ

3 чэрвеня на чыгуначнай станцыi ў Баранавiчах адбылася ўцечка дыпраксамiну - атрутнай i лёгкай на загараньне вадкасьцi.

Хутка пасьля поўначы абходнік чыгуначных пуцей заўважыў уцечку вадкасьцi з бочкi ў цягніку, якi накiроўваўся зь Берасьця ў Казахстан. Чыгуначнікі адразу ж выклiкалі спэцыялiстаў радыяцыйна-хiмiчнае выведкi, якiя ўстанавiлi ўсю небясьпеку сытуацыi. Побач знаходзiлiся 112 столiтровых бочак з дыпраксамiнам i ад злучэньняў атрутнага рэчыва з паветрам у любы момант мог адбыцца выбух.

Ратавальныя каманды ачапiлi вагон з прадзiраўленай бочкаю, налажылi на яе бандаж i перагналi вагон на бясьпечную адлегласьць. Месца ўцечкi - 1,5 кв.мэтра - было нэйтралiзавана вадою i адмысловым парашком.

У Беларусі, якая з-за свайго геаграфічнага стану зьяўляецца транспартавым калідорам, кожны дзень на шляхох знаходзяцца небясьпечныя транзытныя грузы.

Матэрыялы падрыхтаваны
на падставе інфармацыяў
BelaPAN, BARC-IDList News,
Interfax ды ўласных крыніцаў.

[wersja polska]


BIALORUS - ZB nr 7(152)/2000, czerwiec 2000
Wydawnictwo "ZB" | Okladka | Spis tresci ]