Прывітаньне, Чытачу!

Вітаем Цябе на старонках
Зялёнага kраю, ужо ў № 1 у 2001 годзе.

XXI стагодзьдзе, аднак жа! Таму ў гэтым нумары мы надалі ўвагі зьлічэньню часу. А што яшчэ гэтак шчыльна й быццам незаўважна лучыць чалавека з прыродаю?..

У гэтым нумары Ты знойдзеш інфармацыю пра:

– Календары ў чалавечым жыцьці;

– Экалягічныя даты на 2001 год;

– Народны сонечна-месяцавы каляндар;

– Лясы й пацяпленьне;

– Вёску Ляды;

– Пытаньні й выклікі глябалізацыі;

– Інтэрнэт;

– Паміраючыя культуры;

і яшчэ пра сёе-тое…

 

Вялікі дзякуй усім, хто даслаў свае артыкулы
на конкурс!!!

Тыя матэрыялы, што не патрапілі ў гэты нумар, абавязкова зьявяцца ў наступным.

Пішыце яшчэ!

Дасылай артыкулы на адрэсу:
а/с 68, Менск, 220047, Беларусь
e-mail: zialonykraj@europe.com

Рэдакцыя